Дунай (Буда-Кашалёўскі раён)
Дуна́й[1] (трансліт.: Dunaj, руск.: Дунай) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 24 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 26 км ад Гомеля. Транспартная сеткаПобач аўтадарога Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомы з канца XIX стагоддзя як паселішча ў Целяшоўскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1870 годзе памешчык меў тут 1000 дзесяцін зямлі. Па перапісу 1897 года фальварк Дунай (ён жа Бубнаўка). У 1926 годзе знаходзіўся паштовы пункт. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 15 двароў. На франтах загінулі 12 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Івольск). Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Івольскага сельсавета[2]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia