Лозкі (Буда-Кашалёўскі раён)
Ло́зкі[1] (трансліт.: Lozki, руск.: Лозки) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 20 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 24 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа заходняй ускраіне Канава Чырвоная (прыток ракі Уза). Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, да якой на ўсходзе далучаецца крывалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Беліцкім, затым Гомельскім паветах Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года ў валоданні памешчыка Клячкоўскага. У 1909 годзе ў Целяшоўскай воласці. У 1926 годзе ў Уваравіцкім раёне Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоныя Лозкі», працавалі вятрак і гамарня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 28 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Івольск). Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Івольскага сельсавета[2]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia