Багуціцкі сельсавет
Багу́ціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ельск (не ўваходзіў у склад). ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Багуцічы. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Багуціцкага сельсавета 3 населеныя пункты[1]. 25 лютага 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Камуна. 26 кастрычніка 1989 года вёска Камуна ўключана ў гарадскую мяжу Ельска, цэнтрам сельсавета стаў горад Ельск (не ўваходзіў у склад сельсавета)[2]. Скасаваны сельсавет 1 снежня 2009 года, тэрыторыя далучана да Рамязоўскага сельсавета[3]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 776 чалавек[4], з іх 89,3 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 2,4 % — немцы, 2,3 % — украінцы[5]. СкладНа момант скасавання ў сельсавет уваходзіла 7 вёсак: Багуцічы, Боўгарка, Вішанькі, Востраў, Дзвіжкі, Забоззе, Шарын. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia