Засінцаўскі сельсавет
Засі́нцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Засінцы. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР, з 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Засінцаўскага сельсавета 12 населеных пунктаў[1]. 21 жніўня 2020 года скасавана вёска Якімы[2]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 638 чалавек[3], з іх 92,0 % — беларусы, 6,7 % — украінцы, 1,1 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 377 чалавек[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia