Скараднянскі сельсавет
Скарадня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Скароднае. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Скародненскі сельсавет у складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карма. З 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 17 снежня 1959 года вёска Валаўск перададзена ў склад Кармянскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Скараднянскага сельсавета 10 населеных пунктаў[2]. 1 красавіка 1983 года скасавана вёска Захаркі 1[3], 17 лістапада 2005 года — вёскі Кузьмічы, Пагарэлае, Патапы і Шышкі[4]. 28 снежня 2005 года сельсавет перайменаваны ў Скараднянскі[5]. 13 мая 2010 года была ліквідавана вёска Захаркі 2[6]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 770 чалавек[7], з іх 93,5 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 2,1 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (7 населеных пунктаў) — 587 чалавек[9]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia