Рамязоўскі сельсавет
Рамязо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Рамязы. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР, з 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Рамязоўскага сельсавета 4 населеныя пункты[1]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Багуціцкага сельсавета (вёскі Багуцічы, Боўгарка, Вішанькі, Востраў, Дзвіжкі, Забоззе, Шарын)[2]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (2 населеныя пункты) — 452 чалавекі[3], з іх 98,5 % — беларусы, 1,5 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 788 чалавек[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia