Бераснёўка (Брагінскі раён)
Бераснёўка — вёска ў Малажынскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 25 км на ўсход ад Брагіна, 51 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 142 км ад Гомеля. Водная сістэмаНа паўночным усходзе сетка меліярацыйных каналаў. Транспартная сістэмаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін-Лоеў. Планіроўка складаецца з крывалінейнай, мерыдыянальнай вуліцы з завулкам. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Дзеражыцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе размяшчалася карчма. З 8 снежня 1926 года па 30 студзеня 1927 года цэнтр Бераснёўскага сельсавета. У 1930 годзе ў карыстанні сялян было 558 га землі. У 1931 годзе створаны калгас «Чырвоны партызан», працавала гамарня. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Першамайскі» (цэнтр — вёска Малажын). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia