Чырвоная Паляна (Брагінскі раён)
Чырво́ная Паля́на[1] (трансліт.: Čyrvonaja Paliana, руск.: Чирвоная Поляна) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 25 км на ўсход ад Брагіна, 51 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 142 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын - Брагін. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяВядомы з пачатку XX стагоддзя як сяліба, з 1914 года працаваў вятрак. Напачатку 1920-х гадоў сюды перасяліліся некалькі сем'яў з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас "Будаўнік сацыялізму". Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года фашысты цалкам спалілі мястэчка. У 1959 годзе ў складзе калгасу "Першамайск" (цэнтр — вёска Малажын). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia