Ленінск (Брагінскі раён)
Ле́нінск[1] (трансліт.: Lieninsk, руск.: Ленинск) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 14 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 41 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 133 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, забудаванай аднабакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны на пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Ленінскага сельсавета Халмецкага, з 4 жніўня 1927 года Лоеўскага раёнаў Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Шлях да сацыялізму», дзейнічалі 2 ветракі, гамарня. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Світанак» (цэнтр — вёска Чамярысы). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia