Старыя Юркавічы
Стары́я Ю́ркавічы[1] (трансліт.: Staryja Jurkavičy, руск.: Старые Юрковичи) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеЗа 11 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 40 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа поўначы сетка меліярацыйных каналаў. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Хойнікі. Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяВядомая з XIX стагоддзя як вёска Юркавічы ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Некаторы час існавалі два населеныя пункты: сяло Старыя Юркавічы і вёска Новыя Юркавічы. У 1862 годзе знаходзіліся сядзіба абшарніка, 2 ветракі. У 1877 годзе ў сяле Старыя Юркавічы пабудавана царква, у вёсцы Новыя Юркавічы з 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін, з 1884 года працавала народнае вучылішча (у 1889 годзе 80 вучняў). У 1885 годзе працавалі школа, царква, 5 ветракоў, крама. У 1890-х гадах вёска Новыя Юркавічы далучылася да сяла. Цэнтр воласці, у склад якой у 1890 годзе ўваходзілі 10 населеных пунктаў з 1434 дварамі. Паводле перапісу 1897 года размяшчаліся царква, народная вучэльня, 2 хлебазапасныя крамы, 3 крамы, карчма. У 1909 г. 3795 дзесяцін зямлі, дзейнічалі лячэбны пункт і вінная крама. Падчас акупацыі германскім войскам у снежні 1918 года жыхары вёскі забілі гетманскага валаснога галаву, абяззброілі атрад нямецкіх салдат і адправілі іх у Гомель. З 8 снежня 1926 года ў складзе БССР. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «XVIII партз’езд» (цэнтр — вёска Крыўча). Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Крыўчанскага сельсавета[2], да 26 верасня 2006 года — у склад Дублінскага сельсавета (у 1987—2005 гадах — Спярыжскі сельсавет[3])[4], да 1 снежня 2009 года — у склад Чамярыскага сельсавета[5], пасля — у складзе Малажынскага сельсавета. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia