Валахоўшчына
Валахо́ўшчына[2] (трансліт.: Valachoŭščyna, руск.: Волоховщина) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 7 км на поўнач ад Брагіна, 36 км (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 126 км ад Гомеля. Транспартная сістэмаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Хойнікі. Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяВыяўленыя ў XIX стагоддзі археалагічныя помнікі сведчаць пра дзейнасць чалавека ў гэтых месцах са старажытных часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Брагінскай воласці. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя Т. Р. Шаўчэнкі, працавала гамарня. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Запаветы Леніна» (цэнтр — вёска Ясяні). Да 2005 года Валахоўшчына ўваходзіла ў склад Спярыжскага сельсавета, які ў тым годзе быў перайменаваны ў Дублінскі[3]. 26 верасня 2006 года Дублінскі сельсавет быў скасаваны, і Валахоўшчына увайшла ў склад Чамярыскага сельсавета[4], а ў 2009 годзе была перададзена ў склад Малажынскага сельсавета[5]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя выхадцы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia