Бульвар Шаўчэнкі (Мінск)
Бульвар Шаўчэнкі — бульвар у Цэнтральным раёне Мінска. Размешчаны ў паўночнай частцы горада паміж вуліцамі Веры Харужай і Кахоўскай, дзе ўпіраецца ў Кіеўскі сквер. Кампазіцыйная вось аднаго з першых у Мінску мікрараёнаў, забудаванага ў 1950—1960-я гады. Бульвар названы ў 1964 годзе ў гонар украінскага паэта, мастака, грамадскага дзеяча Тараса Шаўчэнкі. ![]() Даўжыня складае 700 м. У забудове (арх. А. Гуль, А. Кудравіцкі, В. Сахно і інш.) пераважаюць 5-павярховыя жылыя дамы з убудаванымі ў першых паверхах магазінамі, прадпрыемствамі культурна-бытавога абслугоўвання. На тэрыторыі, якая прылягае да Кіеўскага сквера, сфарміраваны грамадска-гандлёвы цэнтр мікрараёна; шмат дзесяцігоддзяў працуе публічная бібліятэка[1]. Ансамблевасць забудовы ствараецца прыкладна аднолькавай працягласцю і вышынёй будынкаў. У пачатку бульвара ўстаноўлены мемарыяльны знак у гонар Т. Шаўчэнкі (1978, скульптар С. Вакар). Перспектыву замыкае будынак кінатэатра «Кіеў» на 560 месцаў. Здарэнні17 снежня 2022 г. у доме 4 на бульвары Шаўчэнкі адбыліся выбух і пажар, якія сталі прычынаў гібелі 6 чалавек і шпіталізацыі яшчэ трох. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia