Вуліца Герцэна (Мінск)
Вуліца Герцэна (ранейшыя назвы — (Малая) Бернардзінская, пасля 1866 года Мала-Манастырская[1], Стара-Манастырская) — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Размешчана ў гістарычным раёне Верхні Горад. ГісторыяЗабудова вуліцы пачалася з XIV—XV стст[1]. Трасіроўка сучаснай вуліцы Герцэна канчаткова сфарміравалася ў XVI стагоддзі. У канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў яна пачыналася ад плошчы Новага Рынку (плошча Свабоды), потым перасякала вуліцу Зыбіцкую і даходзіла да Лаўскага моста, які злучаў Верхні горад з Траецкай гарой[2]. У XVII стагоддзі яна атрымала назву Бернардзінскай, таму што праходзіла побач з кляштарам бернардзінцаў, заснаваным ў 1624 годзе. Комплекс кляштара бернардзінцаў сфарміраваўся ў XVII—XVIII стагоддзях[2]. Першапачаткова з боку Бернардзінскай вуліцы тэрыторыя кляштара была абмежавана высокай мураванай сцяной, якая праходзіла ад Рыначнай плошчы да перакрыжавання з Зыбіцкай вуліцай. Толькі ў тым месцы, дзе сцяна падыходзіла да гандлёвых радоў, існавала вялікая мураваная брама з драўлянымі варотамі. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, калі большая частка тэрыторыі былога кляштара выкарыстоўвалася пад пажарнае дэпо, частка старажытнай мураванай сцяны кляштара была разабрана, а на яе месцы ўзведзены мураваны аднапавярховы жылы дом і некалькі гаспадарчых пабудоў[2]. У пісьмовых крыніцах захаваліся звесткі аб тым, што ў XVII-XVIII стагоддзях вуліца Бернардзінская была забрукавана, і яе старажытны брук захаваўся да 2-й паловы XX стагоддзя[2]. Першыя звесткі аб існаванні мураванай забудовы на паўднёва-ўсходнім баку вуліцы Бернардзінскай сустракаюцца ў архіўных дакументах, пачынаючы з XVIII стагоддзя[2]. Пасля 1865 года гэта вуліца атрымала назву Малая Манастырская, а ў дакументах канца XIX — пачатку XX ст. яна згадваецца як Мала-Манастырскі завулак[2]. РазмяшчэннеВуліца Герцэна размешчана паміж вуліцай Кірыла і Мяфодзія і Музычным завулкам. Пачынаецца ад плошчы Свабоды, з паўднёвага ўсходу прымыкае вуліца Энгельса, з усходу — Музычны завулак, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Зыбіцкай. Да скрыжавання з Музычным завулкам арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, далей цягнецца на поўнач. Працягласць больш за 150 м[3]. ЗабудоваУ аздобе жылых дамоў па вуліцы Герцэна праявіліся рысы класіцызму і эклектызму[3]. Няцотны бок![]()
Цотны бок![]() ![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia