Валуціна

Вёска
Валуціна
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
481
Паштовыя індэксы
214033
Код АКАТП
Валуціна на карце Расіі ±
Валуціна (Расія)
Валуціна
Валуціна (Смаленская вобласць)
Валуціна

Валуціна (руск.: Валутино) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Карахоткінскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 635 жыхароў (2007).

Геаграфія

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 2 км на ўсход ад Смаленска, за 2,5 км на поўдзень ад аўтадарогі Р134 «Старая Смаленская дарога» Смаленск — Дарагабуж — Вязьма — Зубцоў, на беразе ракі Калодня. За 2 км на захад ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Смаленск-Сартавальны на лініі Масква — Мінск.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

7 (19) жніўня 1812 года каля вёскі адбылося абарончая бітва рускага ар’ергарда супраць французаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya