Высокі Холм (Смаленскі раён)
Высокі Холм (руск.: Высокий Холм) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Катынскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 193 жыхары (2007). ГеаграфіяРазмешчана ў заходняй частцы вобласці за 36 км на захад ад Смаленска, за 4 км на поўдзень ад аўтадарогі M1, на беразе ракі Гусінка. За 6 км на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Гусіна на лініі Масква — Мінск. Гісторыя25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia