Старае Сінявіна
Старае Сінявіна (руск.: Старое Синявино) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Козінскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 16 жыхароў (2007). ГеаграфіяРазмешчана ў заходняй частцы вобласці за 10 км на ўсход ад Смаленска, за 7 км на поўдзень ад аўтадарогі Р134 «Старая Смаленская дарога» Смаленск — Дарагабуж — Вязьма — Зубцоў, на беразе ракі Соменка. За 2 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Духаўская на лініі Масква — Мінск. Гісторыя25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia