Катынь-Пакроўская
Катынь-Пакроўская (руск.: Катынь-Покровская) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Міхноўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 13 жыхароў (2007). ГеаграфіяРазмешчана ў заходняй частцы вобласці за 19 км на захад ад Смаленска, за 0,5 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск, на беразе ракі Дняпро. За 2 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Катынь на лініі Масква — Мінск. Гісторыя25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia