Ванлярава
Ванлярава (руск.: Вонлярово) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Насельніцтва — 225 жыхароў (2007). ГеаграфіяРазмешчана ў заходняй вобласці за 22 км на захад ад Смаленска, за 2 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск. Аднайменная чыгуначная станцыя на лініі Масква — Мінск. Уваходзіць у склад Катынскага сельскага паселішча. Вуліцы: Дачная, Будаўнікоў. Вялікі добраўпарадкаваны парк. Частка жыхароў вёскі з’яўляецца вымушанымі перасяленцамі з Літвы. ГісторыяНазва паходзіць ад памяншальнай ад прозвішча ўладальніка, паўднёва-германскага рыцара Якава фон-Лера, які служыў караля Уладзіслава Вазы. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. ЭканомікаЛясніцтва, крама. Славутасці![]()
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia