Волакавая (Смаленскі раён)
Волакавая (руск.: Волоковая) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Адміністрацыйны цэнтр Волакаўскага сельскага паселішча. ГеаграфіяРазмешчана ў заходняй часткі Смаленскай вобласці за 30 км на паўночны захад ад Смаленска, за 3 км на поўдзень ад возера Каспля, на правым беразе ракі Удра. За 8 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Леляквінская на лініі Смаленск — Віцебск. Насельніцтва — 275 жыхароў (2007). ГісторыяНазва вёскі звязана са старажытным шляхам з вараг у грэкі: купцы перацягвалі караблі волакам з возера Каспля да Дняпра (19 км на поўдзень). Упершыню Волакавая згадана ў летапісы, датаванай 1007. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. Мястэчка было акупавана вермахтам у ліпені 1941 года. Дзейнічаў невялікі нямецкі гарнізон (па стане на жнівень 1942 года — да 50 немцаў і каля 20 калабарантаў; 2 мінамёты, 2 станкавыя і 4 ручных кулямёта)[1]. 23 жніўня 1942 года партызанскі атрад (каля 130 чалавек) з т.зв. «Палка І. Ф. Садчыкава» разграміў і знішчыў гарнізон. Сярод партызан было 3 забітых і 8 параненых; з нямецкага боку — каля 30 забітых і 2 палонных немцаў, 2 калабаранты[1]. Вядомыя асобыТут нарадзіўся Іван Маркавіч Кружнякоў — поўны кавалер Ордэны Славы. Славутасці
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia