Вусаўшчына (Смаленскі раён)
Вусаўшчына (руск.: Усовщина) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Навасельскага сельскага паселішча. ГеаграфіяРазмешчана ў заходняй частцы вобласці за 25 км на паўночны захад ад Смаленска, за 12 км на паўночны ўсход ад аўтадарогі 66К11 Смаленск — Невель, на беразе ракі Жараспея. За 25 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Красны Бор на лініі Масква — Мінск. Гісторыя25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia