Рагачова (Карахоткінскае сельскае паселішча)
Рагачова (руск.: Рогачево) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Карахоткінскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 18 жыхароў (2007). ГеаграфіяРазмешчана ў заходняй частцы вобласці за 4 км на паўночны ўсход ад Смаленска, за 8 км на поўдзень ад аўтадарогі M1, на беразе ракі Калодня. За 4 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Ваўчайка на лініі Масква — Мінск. Гісторыя25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia