Вальтэр фон Рэйхенау
Вальтэр фон Рэйхенау (ням.: Walter von Reichenau, 8 кастрычніка 1884 — 17 студзеня 1942) — генерал-фельдмаршал (з 1940). БіяграфіяНарадзіўся ў Карлсруэ ў сям'і прускага генерала. Падчас Другой сусветнай вайны камандаваў 6-й арміяй вермахта. Браў Парыж (1940), Кіеў (1941) і Харкаў (1941). Адзін з нешматлікіх вышэйшых военачальнікаў вермахта, якія актыўна падтрымлівалі нацызм[5]. БіяграфіяСям'я Рэйхенау была вельмі заможнай і мела дваранскае паходжанне. У дзевятнаццатым і першай палове дваццатага стагоддзя сям'і фон Рэйхенау належала адна з найбуйнейшых мэблевых фабрык у Германіі. У 1938 годзе яны перадалі яе нацыстам, якія наладзілі на фабрыцы выпуск ваеннага рыштунку. Калі падчас налётаў саюзнікаў у 1945 годзе фабрыка, размешчаная пад Карлсруэ, была знішчана, зніклі апошнія рэшткі багацця і ўплыву сям'і. Пачатак кар'ерыПаступіў на ваенную службу ў 1903 фанен-юнкерам (кандыдат у афіцэры) у 1-ы гвардзейскі полк палявой артылерыі. У жніўні 1904 узведзены ў лейтэнанты. Вучыўся ў ваеннай акадэміі, са жніўня 1912 — обер-лейтэнант. Першая сусветная вайнаНа працягу Першай сусветнай вайны ваяваў на Заходнім фронце. Напачатку вайны — на пасадзе палкавога ад'ютанта 1-га гвардзейскага палка палявой артылерыі. З лістапада 1914 года — капітан. З 1915 года — намеснік начальніка штаба 47-й рэзервовай пяхотнай дывізіі. Быў узнагароджаны Жалезным крыжам першай і другой ступені і яшчэ чатырма ордэнамі. Паміж сусветнымі войнаміПрацягнуў службу ў рэйхсверы. З ліпеня 1923 — маёр, з лютага 1932 — палкоўнік. У 1933—1935 быў начальнікам аднаго з кіраванняў ваеннага міністэрства. З лютага 1934 — генерал-маёр, з кастрычніка 1935 — генерал-лейтэнант, камандуючы 7-м ваеннай акругай (Мюнхен), у кастрычніку 1936 — выраблены ў званне генерала артылерыі. З лютага 1938 фон Рэйхенау — камандуючы 4-й групай войскаў (Лейпцыг), якая акупавала Судэцкую вобласць (кастрычнік 1938), затым Чэхію і Маравію (сакавік 1939). Стаяў ля вытокаў утварэння вермахта. Браў удзел у сакрэтнай праграме адраджэння нямецкай арміі і бываў у СССР разам з фон Бломбергам. Рэйхенау ўвайшоў у гісторыю трэцяга рэйха дзякуючы таму, што склаў тэкст прысягі на вернасць новаму рэйхсканцлеру. Перавёў на нямецкую мову працы брытанскага эксперта па танках Лідэл Гарта і ўсяляк спрыяў развіццю новага роду войскаў у Германіі. З пачатку вайны камандаваў 10-й арміяй. За Польскую кампанію ўзнагароджаны Рыцарскім крыжам, узведзены ў генерал-палкоўнікі. З кастрычніка 1939 года — камандуючы 6-й арміяй. У Заходняй кампаніі армія Рэйхенау заняла Бельгію, у ліпені 1940 ён быў узведзены ў генерал-фельдмаршалы. З чэрвеня 1941 — кампанія супраць СССР — Кіеў, Харкаў, Белгарад. 10 кастрычніка 1941 выдае сумна вядомы загад «Аб паводзінах войскаў ва ўсходняй прасторы» 1 снежня 1941 Рэйхенау прызначаны камандуючым групай армій «Поўдзень» замест фон Рунштэта. 15 студзеня 1942 у Рэйхенау адбылося кровазліццё ў мозг, і 17 студзеня ён памёр ад спынення сэрца і/ці ад атрыманай ім чэрапна-мазгавой траўмы падчас авіяпералёту з Палтавы ў Германію (пры прамежкавай пасадцы ў г. Львове самалёт пацярпеў авіякатастрофу). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia