6-я армія (Германія)
6-я армія — нямецкая армія, брала ўдзел у Другой сусветнай вайне. Баявы шляхПадчас Другой сусветнай вайны ўтворана 10 кастрычніка 1939 годзе і ўдзельнічала ў французскай кампаніі (у тым ліку ва ўзяцці Парыжу) пад камандаваннем Вальтэра фон Рэйхенау, затым у кампаніі ва Украіне ўлетку 1941 году, пад камандаваннем Паулюса ў Сталінградскай бітве. 2 лютага 1943 года была знішчана ў Сталінградскім катле. Ізноў сфарміравана на паўднёвым участку Усходняга фронту 6 сакавіка 1943 года, з армейскае групы «Голіт», пад камандаваннем генерала пяхоты (з верасня 1943 — генерал-палкоўніка) Голіта. 8 мая 1945 года ў Аўстрыі армія здалася ў амерыканскі палон. Колькасць арміі ў СталінградзеІснуюць сур’ёзныя дыскусіі адносна колькасці арміі ў Сталінградскай бітве. Важнасць дыскусіі злучана з тым, што ад яе зыходу залежыць вызначэнне агульнае колькасці нямецкіх сіл у бітве, і, такім чынам, суадносіны сіл у бітве ў цэлым. Таксама залежаць ад агульнае колькасці ваенных VI Арміі і страты нямецкага боку. Дакументы ваенных архіваў ФРН налічваюць у ёй на 17 кастрычніка 1942 году 334 000 чалавек у складзе 17 дывізій. Да 19 лістапада, аднак, да арміі былі далучаныя яшчэ тры дывізіі, што, несумнеўна, змяніла яе колькасць. Усяго да 19 лістапада 1942 года ў ёй было 20 дывізій. Падчас баёў за Сталінград у арміі была сфарміравана дывізія «Фон Штумпфельд», набраная з расійскіх і ўкраінскіх «добраахвотнікаў»[1]. Аднак нямецкімі крыніцамі гэта не пацвярджаецца, Ганс Дэр (Doerr Hans), кніга «Паход на Сталінград», сцвярджае, што баявая група «Фон Штумпфельд» у снежні 1942 г. трымала абарону на рацэ Чыр[2][3]). Часці армііСпіс самастойных часткаў, якія ўваходзілі ў склад VI А на 19.11.1942 (карпусы паказаны з поўначы на поўдзень):
XI Армейскі корпус
XIV танкавы корпус Начальнік Штаба — Палкоўнік (Генеральнага штаба) Тунерт
Акрамя таго, у «катле» апынуліся 9-я зенітная дывізія Люфтвафэ, румынскія 20-я пяхотная і 1-я кавалерыйская дывізіі. 2 лютага 1943 6-я армія капітулявала. 91 000 салдатаў патрапіла ў палон, з якіх 86 000 загінула ў палоне. Новае фарміраванне6-я армія была зноў сфарміравана на паўднёвым участку Усходняга фронту 6 сакавіка 1943 года, на базе армейскай групы «Голіт», пад камандаваннем генерала пяхоты Голіта. Склад 6-й арміі ў красавіку 1943:
Камандуючыя 6-й арміяй (другое фарміраванне):
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia