Дваццатая папраўка да Канстытуцыі ЗШАДваццатая папраўка рэгулюе працэс выбару Прэзідэнта і Віцэ-Прэзідэнта і тэрмін іх паўнамоцтв. Ратыфікавана 23 студзеня 1933 г. Тэкст папраўкіРаздзел 1. Тэрміны паўнамоцтваў Прэзідэнта і Віцэ-прэзідэнта мінаюць апоўдні 20-го дня студзеня, а тэрміны паўнамоцтваў сенатараў і кангрэсменаў Палаты прадстаўнікоў – апоўдні 3-го дня студзеня таго года, калі зазначаныя паўнамоцтвы павінны былі б скончыцца, калі б гэты артыкул не быў ратыфікаваны; і з гэтага моманту пачынаюць вылічацца тэрміны паўнамоцтваў іх пераемнікаў. Раздзел 2. Кангрэс збіраецца , прынамсі адзін раз на год, і такое паседжанне пачынаецца апоўдні 3-го дня студзеня, калі толькі Кангрэс праз прыняцце закону не назначыць іншы дзень. Раздзел 3. Калі да таго дня, з якога пачынаецца тэрмін паўнамоцтваў абранага Прэзідэнта, наступіць яго смерць, Прэзідэнтам становіцца абраны Віцэ-прэзідэнт. Калі Прэзідэнт не быў абраны да дня, з якога пачынаецца тэрмін яго паўнамоцтваў, ці калі абраны Прэзідэнт не адпавядае патрабаванням да кандыдата на гэтую пасаду, тады абраны Віцэ-прэзідэнт выконвае абавязкі Прэзідэнта датуль, пакуль Прэзідэнт не зможа адпавядаць зазначаным патрабаванням; Кангрэс, калі ні выбраны Прэзідэнт, ні выбраны Віцэ-прэзідэнт не адпавядаюць патрабаванням да кандыдатаў на сваю пасаду, можа праз прыняцце закона вызначыць, хто менавіта будзе выконваць абавязкі Прэзідэнта, або вызначыць парадак абрання асобы, якой належыць выконваць абавязкі Прэзідэнта. Гэта асоба будзе выконваць адпаведныя абавязкі, пакуль Прэзідэнт або Віцэ-прэзідэнт не зможа адпавядаць патрабаванням, прад'яўляным да кандыдата на гэту пасаду. Раздзел 4. Кангрэс можа ,праз прыняцце закону ,прадугледзець меры на выпадак смерці каго-небудзь з асоб, з якіх Палата прадстаўнікоў, калі права выбару пераходзіць да яе, абірае Прэзідэнта, і на выпадак смерці каго-небудзь з асоб, з якіх Сенат, калі права выбару пераходзіць да яго, абірае Віцэ-прэзідэнта. Раздзел 5. Раздзелы 1 і 2 уступаюць у сілу ў 15-й дзень кастрычніка, пасля ратыфікацыі гэтага артыкулу. Раздзел 6. Гэты артыкул не ўступае ў сілу, пакуль ён не будзе ратыфікаваны ў якасці Папраўкі да Канстытуцыі, легіслатурамі трох чвэрцей асобных штатаў на працягу сямі гадоў пасля яе прадстаўлення.
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia