Чатырнаццатая папраўка да Канстытуцыі ЗШАЧатырнаццатая папраўка рэгламентуе выбарчую сістэму Злучаных Штатаў і пашырае правы грамадзян. Ратыфікавана 9 чэрвеня 1868 г. Тэкст папраўкіРаздзел 1. Усе асобы, народжаныя або натуралізаваныя ў Злучаных штатах і падпарадкаваныя іх юрысдыкцыі, з'яўляюцца грамадзянамі Злучаных Штатаў і таго штата, дзе яны пражываюць. Ніводзін штат не павінен выдаваць ці ўжываць законы, якія абмяжоўваюць прывілеі і льготы грамадзян Злучаных Штатаў; штат не можа пазбаўляць каго-небудзь жыцця, свабоды ці маёмасці без належнай прававой працэдуры; не можа адмаўляць асобе ў межах сваёй юрысдыкцыі ў аднолькавай абароне на аснове законаў. Раздзел 2. Месцы ў Палаце прадстаўнікоў размяркоўваюцца паміж асобнымі штатамі паводле колькасці іх насельніцтва, у якую ўваходзяць усе жыхары кожнага штату, выключаючы не абкладзеных падаткам індзейцаў. Але, калі пры правядзенні выбараў Прэзідэнта і Віцэ-прэзідэнта Злучаных Штатаў, прадстаўнікоў у Кангрэс, службовых асоб выканаўчай ці судовай улады штату, або членаў легіслатуры штату, ў праве голасу будзе адмоўлена каму-небудзь з жыхароў мужчынскага полу якія дасягнулі ўзросту дваццаці аднаго года і якія з'яўляюцца грамадзянамі Злучаных Штатаў, або гэта права будзе абмежавана па якіх-небудзь іншых заснаваннях, за выключэннем удзелу ў мяцяжы ці ў іншым злачынстве, то норма прадстаўніцтва ад гэтага штату павінна быць паменшана ў той прапорцыі, у якой лічба такіх грамадзян мужчынскага полу суадносіцца з агульнай лічбай грамадзян мужчынскага полу гэтага штата, дасягнуўшых дваццаці аднаго года. Раздзел 3. Ніводная асоба не можа быць сенатарам ці прадстаўніком у Кангрэсе, ці выбаршчыкам Прэзідэнта і Віцэ-прэзідэнта, або займаць якую-небудзь пасаду, грамадзянскую ці вайсковую, фэдэральнага ўзроўню, ці на якім-небудзь штатам, калі яно ў якасці члена Кангрэса ці службовай асобы Злучаных Штатаў, або члена легіслатуры якога-небудзь штату, або службовай асобы выканаўчай ці судовай улады штату, раней прыняўшы прысягу, што будзе падтрымваць Канстытуцыю Злучаных Штатаў, пасля ўдзельнічала у мяцяжы супраць Злучаных Штатаў, або аказвала дапамогу ці падтрымку іх ворагам. Але Кангрэс можа дзвюма трацінамі галасоў кожнай з палат ліквідаваць такое абмежаванне. Раздзел 4. Правамернасць дзяржаўнага абавязку Злучаных Штатаў, прызнанага законам, уключаючы даўгавыя абавязанні па выплаце пенсій і выдачы ўзнагарод за службу пры заглушэнні мяцяжу ці паўстання, не ставіцца пад сумненне. Але ні Злучаныя Штаты, ні які-небудзь штат, не павінны прымаць на сябе абавязання, альбо выплочваць якія-небудзь абавязкі, прынятыя для аказання дапамогі мяцяжу супраць Злучаных Штатаў, або для задавальнення якіх-небудзь прэтэнзiй з нагоды страты ці вызвалення нявольніка; усе такія абавязкі, абавязанні і прэтэнзіі павінны лічыцца незаконнымі і несапраўднымі. Раздзел 5. Кангрэс абавязаны забяспечваць выкананне гэтага артыкула праз прыняцце адпаведнага заканадаўства.
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia