Пятая папраўка да Канстытуцыі ЗШААдна з 10 паправак да Канстытуцыі Злучаных Штатаў, прынятых як "Біль аб правах". Ратыфікавана 15 снежня 1795 г. Забараняе судовае пакаранне ў выпадку недаказанасці віны і прымушэнне даваць паказанні супраць самога сябе. Тэкст папраўкіНіводная асоба не павінна прыцягвацца да адказнасці за злачынства, якое караецца смерцю, або за іншае ганебнае злачынства, інакш як у прысутнасці суду прысяжных ці згодна прыгавору суду прысяжных, выключэнне складаюць судовыя працэсы ў арміі, флоце або ў народным апаўчэнні, падчас вайны ці іншай надзвычайнай сітуацыі, якая пагражае грамадскай бяспецы; аніводная асоба не павінна за адно і тое ж правапарушэнне двойчы падпадаць пагрозе пазбаўлення жыцця ці цялеснага пакарання. Ніхто не павінен прымушацца даваць паказанні і сведчанні супраць самога сябе; не павінен пазбаўляцца жыцці, свабоды або маёмасці без належнай прававой працэдуры; прыватная маёмасць не павінна канфіскоўвацца для грамадскіх патрэбаў без справядлівай узнагароды.
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia