Дваццаць чацвёртая папраўка да Канстытуцыі ЗШАДваццаць чацвертая папраўка да Канстытуцыі Злучаных Штатаў дазволіла грамадзянам краіны ўдзельнічаць у выбарах Прэзідэнта незалежна ад уплаты ці няўплаты падаткаў. Ратыфікавана 23 студзеня 1964 г. Тэкст папраўкіРаздзел 1. Права грамадзян Злучаных Штатаў удзельнічаць у галасаванні на кожных першасных ці іншых выбарах за Прэзідэнта ці Віцэ-прэзідэнта, за выбаршчыкаў Прэзідэнта ці Віцэ-прэзідэнта, або за сенатараў ці прадстаўнікоў у Кангрэсе, не павінна аспрэчвацца ці абмяжоўвацца Злучанымі Штатамі, або якім-небудзь штатам з прычыны няплаты якога-небудзь выбарчага ці іншага падатку. Раздзел 2. Кангрэс мае права забяспечваць выкананне гэтага артыкулу праз прыняцце адпаведнага заканадаўства.
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia