Дваццаць другая папраўка да Канстытуцыі ЗШАДваццаць другая папраўка абмежавала магчымасць адной асобы займаць пасаду прэзідэнта ЗША дзвумя разамі. Такім чынам Злучаныя Штаты спрабуюць захаваць раўнавагу ўсіх трох галін улады — заканадаўчай (Кангрэс), выканаўчай (Прэзідэнт) і судовай (Вярхоўны суд). Ратыфікавана 27 лютага 1951 г. Тэкст папраўкіРаздзел 1. Ніводны не можа быць абраны на пасаду Прэзідэнта больш за два разы. Ніводная асоба, калі яна займае пасаду Прэзідэнта, або выконвае абавязкі Прэзідэнта на працягу больш двух гадоў, замяшчаючы яго, не можа быць абрана на пасаду Прэзідэнта больш аднаго разу. Але гэты артыкул не выкарыстоўваецца ў дачыненні да асобы, якая займае пасаду Прэзідэнта на момант, калі гэты артыкул прапанаваны Кангрэсам, і не перашкаджае на працягу тэрміну ўступлення ў сілу сапраўднага артыкула якой-небудзь асобе, якая можа займаць пасаду Прэзідэнта або выконваць абавязкі Прэзідэнта, на працягу бягучага тэрміну. Раздзел 2. Гэты артыкул не ўступае ў сілу, пакуль ён не будзе ратыфікаваны ў якасці Папраўкі да Канстытуцыі легіслатурамі трох чвэрцяў асобных штатаў на працягу сямі гадоў пасля таго, як Кангрэс прадставіў яго штатам.
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia