Дваццаць трэцяя папраўка да Канстытуцыі ЗШАДваццаць трэцяя папраўка надзяліла федэральную акругу Калумбія роўнымі выбарчымі правамі адносна штатаў ЗША. З гэтага часу федэральная акруга мае той жа юрыдычны статут, што і 51 штат краіны. Ратыфікавана 29 сакавіка 1961 г. Тэкст папраўкіРаздзел 1. Акруга, якая з'яўляецца месцам знаходжання ўрада Злучаных Штатаў, прызначае ў парадку, усталяваным Кангрэсам: Колькасць выбаршчыкаў Прэзідэнта і Віцэ-прэзідэнта роўную колькасці сенатараў і членаў Палаты прадстаўнікоў у Кангрэсе, якую акруга магла б абраць, калі б была штатам. Але ні ў якім разе не ў большым ліку, чым ад найменш населенага штату; выбаршчыкі прызначаюцца ў дадатак да тых, якія прызначаюцца штатамі, і разглядаюцца пры выбарах Прэзідэнта як выбаршчыкі, прызначаныя ад штата; выбаршчыкі збіраюцца ў акрузе і выконваюць тыя абавязкі, якія ўсталяваны дванаццатай папраўкай. Раздзел 2. Кангрэс абавязаны забяспечваць выкананне сапраўднага артыкула праз прыняцце адпаведнага заканадаўства.
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia