Сямнаццатая папраўка да Канстытуцыі ЗШАСямнаццатая папраўка рэгламентуе выбары ў Сенат Кангрэсу Злучаных Штатаў Амерыкі. Ратыфікавана 8 красавіка 1913 г. Тэкст папраўкіУ склад Сената ўваходзяць па два сенатары ад кожнага штату, абраных народам на шэсць гадоў; кожны сенатар мае адзін голас. Выбаршчыкі ў кожным са штатаў павінны адпавядаць патрабаванням, якія прад'яўляюцца да выбаршчыкаў найбольш шматлікай палаты легіслатуры штату. Калі ў прадстаўніцтве якога-небудзь штату, ў Сенаце з'явяцца вакансіі, выканаўчая ўлада такога штату выдае загад на правядзенне выбараў для запаўнення гэтых вакансій пры той умове, што легіслатура штату можа ўпаўнаважыць выканаўчую ўладу здзейсніць часовыя прызначэнні да правядзення выбараў і абрання на вакантныя месцы ў тым парадку, які можа быць усталяваны легіслатурай. Гэта Папраўка не павінна тлумачыцца такім чынам, што яе дзеянне распаўсюдзіцца на абранне ці на тэрмін паўнамоцтваў сенатара, абранага да таго, як Папраўка набудзе моц як частка Канстытуцыі.
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia