Васілеўшчына (Мядзельскі раён)
Васіле́ўшчына[1] (трансліт.: Vasilieŭščyna, руск.: Василевщина) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета. ГісторыяУ 1848 годзе вёска маёнтка Будслаў Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка І. І. Аскеркі, 6 двароў, 68 жыхароў. У 1868 г. вёска Будслаўскай воласці Вілейскага павета, 6 двароў, 60 жыхароў. У 1904 г. 135 жыхароў. У 1921 г. у складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводства, 26 двароў, 167 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 27.03.1959 г. у Пузырскім сельсавеце[2], з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне. У 1950 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Заслонава. Пазней вёска ў складзе ўзбуйненая калгаса «Маладая гвардыя», з 06.02.1975 г. — калгаса «Бальшавік» (цэнтр — вёска Пузыры). Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавета[3]. Насельніцтва
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia