Дзянісава (Мядзельскі раён)
Дзяні́сава[1] (трансліт.: Dzianisava, руск.: Денисово) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета. ГісторыяУ 1848 годзе маёнтак Вілейскага павета Віленскай губерні, уладанне памешчыка Пшэсвіцкага. У 1904 годзе маёнтак у складзе Крывіцкай воласці Вілейскага павета, уладанне Багуцкага і іншых. З 1921 года вёска Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. З 12.10.1940 года ў Пузыроўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 — Маладзечанскай, з 20.01.1960 — Мінскай абласцей, з 25.12.1962 года ў Мядзельскім раёне, з 09.08.1979 года ў Крывіцкім пасялковым савеце. У 1949 годзе ў вёсцы арганізаваны калгас «Чырвоны партызан». З 1979 вёска ў складзе калгаса «Беларусь» (цэнтр — Пруднікі, раней калгас імя Жданава). У 2009 годзе, з пераўтварэннем Крывіцкага пассавета ў сельсавет, Дзянісава ўвайшло ў яго складзе[2]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia