Вераб’і (Мядзельскі раён)
Вераб'і́[1] (трансліт.: Vierabji, руск.: Веробьи) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета. ГісторыяУ 1848 годзе вёска аднайменнага фальварка маёнтка Будслаў Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка І. І. Аскеркі, 6 двароў, 58 жыхароў. Фальварак меў 7 дваровых сялян, дом аканома, гумно, жывёльны двор, стайню. У 1868 г. існавалі 2 вёскі (49 і 69 жыхароў) і фальварак (21 жыхар). У 1904 г. на месцы сучаснай вёскі былі прыватны фальварак (16 жыхароў) і вёска (217 жыхароў) у складзе Будслаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1921 г. вёска і фальварак у Будслаўскай гміне Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводства. У вёсцы было 55 двароў, 257 жыхароў; у сядзібе — 3 двары, 33 жыхары. З 12.10.1940 г. да 27.03.1959 г. вёска — цэнтр Вераб’ёўскага сельсавета Крывіцкага раёна Вілейскай[2], з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, потым у Пузырскім сельсавеце таго ж раёна, з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне. У 1945 г. у сяле пачата будаўніцтва цагляна-даховачнага завода. У снежні 1949 года жыхары вёскі аб'ядналіся ў калгас «Маладая гвардыя», да 06.02.1975 г. вёска — цэнтр узбуйненага калгасу з той жа назвай, цяпер у калгасе «Бальшавік» (цэнтр — вёска Пузыры). Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавета[3]. Насельніцтва
ІнфраструктураУ вёсцы знаходзяцца Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін (з 1948), жывёлагадоўчая ферма. Памятныя мясціныНа франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 14 жыхароў з вёсак былога калгаса «Маладая гвардыя» (вёскі Вераб'і, Грыбкі, Васілеўшчына, Кулікова, Навасёлкі, Залессе). У 1965 г. на ўшанаванне іх памяці ў цэнтры вёскі пастаўлены абеліск. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia