У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Пруднікі.
Вёска
Пруднікі  Вадзяны млын у Прудніках
Пруднікі на карце Беларусі ±
|
Пру́днікі[1] (трансліт.: Prudniki, руск.: Прудники) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.
Назва
У паўночных беларускіх гаворках слова пруд азначала вадзяны млын, а пруднік — млынар. Паходжанне слова тлумачыцца тым, што для павышэння ўзроўню вады ў рацэ каля млына ўтваралася штучнае вадасховішча — пруд. Такі пруд размешчаны і каля млына ў Прудніках. Тапонімы з асновай -пруд- надзвычай пашыраны на поўначы Беларусі.[2]
Драўляны млын у Прудніках пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя. У 1948 годзе стаў калгаснай уласнасцю і працаваў на яго. У савецкі час млын электрыфікавалі.
Гісторыя
У 1866 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі[3].
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Крывічы[4][5][6][7].
Насельніцтва
- 1866 год — 50 жыхароў, 5 двароў[8]
- 1921 год — 75 жыхароў, 11 двароў[9].
- 1931 год — 70 жыхароў, 12 двароў[10].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Внуковіч Ю. І. Тапанімічныя сведчанні развіцця млынарства на тэрыторыі Беларусі ў XV - XIX стст. // Беларускае Падзвінне: Вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў. 2014. — С. 173.
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom IX - wynik wyszukiwania - DIR (нявызн.). dir.icm.edu.pl. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60.
- ↑ Архіўная копія (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2022. Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665
- ↑ Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100.
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom VIII - wynik wyszukiwania - DIR (нявызн.). dir.icm.edu.pl. Праверана 5 верасня 2023.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28
Літаратура
Спасылкі
 |
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|