Залессе (Мядзельскі раён)
Зале́ссе[1] (трансліт.: Zaliessie, руск.: Залесье) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета. ГісторыяУ 1904 годзе вёска Крывіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 110 жыхароў. У 1921 годзе ў Крывіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 21 двор, 126 жыхароў. У 1931 годзе ў Крывіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 21 двор, 123 жыхары[2]. З 12 кастрычніка 1940 года ў Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай абласцей, з 27 сакавіка 1959 года ў Пузырскім сельсавеце[3], з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Мядзельскім раёне. У 1950 годзе вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Герой працы». З 1975 года вёска знаходзіцца ў складзе калгаса «Бальшавік» (цэнтр — вёска Пузыры). Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавета[4].
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia