Дар’я Уладзіміраўна Домрачава
Да́р’я Уладзі́міраўна До́мрачава (у дакументах Домрачэва; нар. 3 жніўня 1986, Мінск) — выдатная беларуская біятланістка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка (2014, 2018) і двухразовая чэмпіёнка свету (2012 і 2013 гады), заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Уладальніца некалькіх малых Крыштальных глобусаў, пераможца Кубка свету па біятлоне ў сезоне 2014/15. Самая тытулаваная спартсменка Беларусі ў гісторыі зімовых Алімпійскіх гульняў. Герой Беларусі[4]. Член нацыянальнай каманды з 2005 года. Першая сярод жанчын-біятланістак, каму ўдалося на Алімпійскіх гульнях розных гадоў заваяваць чатыры залатыя ўзнагароды[5]. Дзяцінства і юнацтваНарадзілася ў сям’і архітэктараў. Праз 4 гады разам з бацькамі з’яжджае ў Сібір у горад Нягань, галоўным архітэктарам якога была маці Дар’і. Дзяўчынка была вельмі актыўнай, паспела пазаймацца танцамі і баскетболам, а ў 1992 годзе, услед за старэйшым братам, пачала займацца лыжнымі гонкамі. Праводзячы практычна ўвесь свой час на трэніроўках, зборах і спаборніцтвах, Дар’я вучылася ў школе на «добра» і «выдатна». Летнія вакацыі праводзіла ў сваім родным горадзе Мінску. У 1999 годзе пачала займацца біятлонам і лічылася адной з самых таленавітых біятланістак і лыжніц. Нягледзячы на гэта, скончыла гімназію, дзе вучылася ў эканоміка-прававым класе, і паступіла на 2-і курс цюменскага ўніверсітэта, факультэт — спартыўны менеджмент. Спартыўная кар’ераПа сямейных абставінах Дар’я прыехала ў Мінск, дзе атрымала прапанову ад старэйшага трэнера жаночай зборнай выступаць за Беларусь. Дар’я пагадзілася і з’ехала з Нягані, пачаўшы трэніравацца са зборнай Беларусі. Затым каля 6 месяцаў прыйшлося дамагацца права выступаць за Беларусь, а не Расію, вырашальным фактарам стала беларускае пасведчанне аб нараджэнні. На той момант Домрачава ўжо была шматразовай чэмпіёнкай Расіі сярод юніёраў і прызёрам спаборніцтваў еўрапейскага ўзроўню. Першым буйным міжнародным стартам за зборную Беларусі стаў чэмпіянат свету сярод юніёраў 2005 года, дзе ў першай гонцы (індывідуальнай) стала 40-ой. На адным з рубяжоў адваліўся дыёптар, у выніку чаго на трэцяй стральбе было дапушчана пяць промахаў з пяці магчымых. Аднак, наступныя дзве гонкі — спрынт і праследаванне Домрачава выйгравае. Праз год з аналагічнага першынства Дар’я павезла толькі бронзу за гонку праследавання. У Кубку свету дэбютавала 1 снежня 2006 года (сезон 2006/07) у рамках 1-ага этапу ў шведскім Эстэрсундзе ў спрынтарскай гонцы, паказаўшы 16-ы вынік (стаўшы 2-ой з 5-і беларускіх спартсменак). На юніёрскім першынстве свету 2007 года ў яе двойчы атрымалася прыйсці да фінішу другой: у спрынце і праследаванні. Срэбаны прызёр чэмпіяната свету 2008 у змешанай эстафеце. ![]() У сезоне 2008/09 пачала рэгулярна пападаць у дзесяць лепшых па выніках гонкі. На этапе ў Оберхофе, у гонцы з масавага старту з Дар’яй адбыўся кур’ёз. Узначальваючы гонку і прыйдучы на 2-і агнявы рубеж першай, замест стральбы лежачы, адстралялася стоячы (відэа). Трапленні не былі залічаныя і ёй прыйшлося сысці з дыстанцыі. Нягледзячы на такое здарэнне, ужо ў рамках 5-га этапу Кубка свету ўпершыню патрапіла на подыум у асабістай гонцы — Дар’я заняла 3-е месца Архівавана 26 студзеня 2009.. Пасля гэтага поспеху рушылі ўслед яшчэ два подыумы. Найлепшую пазіцыю ў сезоне заняла 22 студзеня 2009 года падчас спрынту ў Антэрсельве, фінішаваўшы другой. 18 лютага 2010 года падчас зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 у індывідуальнай гонцы на 15 км Домрачава прыйшла трэцяй. Атрымала перамогі на этапе Кубка свету 2009—2010 у Контыялахты (Фінляндыя) у спрынце і пас’юце (гонцы праследавання), Кубка свету 2011—2012 у індывідуальнай гонцы ў Эстэрсундзе (Швецыя). Пераможца заключнай гонкі з масавым стартам Кубка свету 2010—2011 (Хальменколен, Нарвегія). Срэбраны прызёр Чэмпіяната свету 2011 (Ханты-Мансійск, Расія) у гонцы з масавым стартам і бронзавы прызёр у эстафеце. Уладальніца Малога Крыштальнага Глобуса ў мас-стартах. 4 сакавіка 2012 года Дар’я Домрачава выйграла залаты медаль чэмпіянату свету па біятлоне ў гонцы праследавання (Рупольдынг, Германія). 18 сакавіка 2012 года беларуская біятланістка ў Ханты-Мансійску (Расія) выйграла мас-старт на 12,5 км, заключную гонку апошняга этапа Кубка свету па біятлоне 2012 года. Дар’я Домрачава атрымала Малы крышталёвы глобус у гонцы праследавання, а таксама Малы крышталёвы ў мас-старце; вялікі крышталёвы глобус у сезоне 2011-12 узяла Магдалена Нойнер, другое месца ў агульным заліку Кубка свету — у Дар’і Домрачавай. У 2013 годзе стала чэмпіёнкай свету ў мас-старце (Нове-Места, Чэхія). ![]() Упершыню стала алімпійскай чэмпіёнкай 11 лютага 2014 года, выступіўшы ў гонцы праследавання на дыстанцыі 10 км на Алімпійскіх гульнях — 2014 у Сочы. Заняўшы 9 месца і саступіўшы па выніках спрынту ад 9 лютага 2014 года пераможцу гэтай праграмы Анастасіі Кузьміной 31,8 с, сярэбранаму прызёру Вользе Вілухінай 11,9 с, бронзаваму прызёру Віце Семярэнцы 10,1 с, Домрачава пасля другой стральбы захапіла лідарства ў гонцы, прычым далей, пасля кожнага агнявога рубяжа толькі ўмацоўвала лідарства. І толькі на апошнім, 4 агнявым рубяжы, лідыруючы больш чым на 40 секунд, Дар’я дазволіла сабе прамахнуцца апошнім 20-м выстралам, што зусім не перашкодзіла ёй выйсці на апошні круг абсалютным лідарам і з гонарам узяць у рукі сцяг сваёй краіны на фінішнай прамой. На гэтай жа Алімпіядзе 14 лютага 2014 заваявала свой другі залаты медаль у індывідуальнай гонцы на 15 км, дапусціўшы 1 прамашку на другім агнявым рубяжы і паказаўшы выдатную хуткасць на дыстанцыі. 17 лютага 2014 года заваявала свой трэці Алімпійскі медаль. Удзельнічаючы ў мас-старце пад нумарам 2 і здзейсніўшы ўсяго адну прамашку, стала першай у гісторыі біятланісткай, якая заваявала тры залатыя алімпійскія медалі ў асабістых гонках (пры гэтым усе на адной Алімпіядзе). У гэты ж дзень Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прысвоіў Дар’і Домрачавай званне Героя Беларусі. У сезон 2014/15 гадоў Дар’я Домрачава стала пераможцай Кубка свету па біятлоне. Сезон 2015/16 прапускала з-за монануклеозу. У красавіку 2016 года стала вядома, што Дар’я і нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б’ёрндален чакаюць дзіця. 16 ліпеня 2016 года біятланісты пабраліся шлюбам у Нарвегіі. Дачка Ксенія нарадзілася ў Мінску 1 кастрычніка 2016 года. З 2017 Дар’я Домрачава аднавіла ўдзел у спаборніцтвах. 12 лютага 2017 выйграла срэбраны медаль у гонцы праследавання на чэмпіянаце свету ў Хохфільцэне (Аўстрыя). ![]() 8 снежня 2017, упершыню пасля свайго вяртання да ўдзелу ў гонках, Дар’я Домрачава здолела выйграць спрынт (на этапе Кубка свету ў Хохфільцэне). 21 студзеня 2018 яна выйграла гонку ў мас-старце, апошнюю на перадалімпійскім этапе Кубка свету па біятлоне, што завершыўся ў італьянскім Антхольцы. На Алімпіядзе-2018 выйграла залаты медаль у складзе эстафеты і срэбны ў біятлонным мас-старце на 12,5 кіламетра. У дзень перамогі на алімпійскіх гульнях Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Дар’ю Домрачаву і яе сябровак па камандзе ордэнамі «За асабістую мужнасць» [6]. 9 сакавіка 2018, выйграўшы спрынт на этапе Кубка свету ў фінскім Контыялахты, Дар’я Домрачава апярэдзіла немку Урсулу Дызл і аднаасобна заняла трэцяе месца паводле колькасці перамог на этапах Кубка свету, якіх у актыве беларускі стала 31[7]. Затым 19 сакавіка Дар’я Домрачава заняла першае месца ў гонцы праследавання на наступным этапе Кубка свету па біятлоне ў нарвежскім Холменколене[8]. 23 сакавіка яна выйграла спрынтарскую гонку на этапе Кубка свету ў Цюмені. 25 сакавіка скончыла сезон пераможнай гонкай з масавага старту на заключным этапе Кубка свету па біятлоне ў Цюмені. Такім чынам Дар’я Домрачава па колькасці перамог у Кубках свету за кар’еру зраўнавалася з нямецкай біятланісткай Магдаленай Нойнер — па 34 вікторыі[9]. У сезоне Кубка свету па біятлоне 2017-18 Дар’я Домрачава размясцілася на трэцім месцы, уступіўшы толькі Настассі Кузьміной са Славакіі і фінцы Кайсе Мякярайнен[10]. 25 чэрвеня 2018 чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар’я Домрачава абвясціла на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце аб завяршэнні кар’еры[11]. Трэнерская кар’ераУ верасні 2019 года Дар’я Домрачава і яе муж Уле-Эйнар Б’ёрндален падпісалі кантракт з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Кітая. Уле-Эйнар Б’ёрндален заняў пасаду галоўнага трэнера зборнай Кітая, а Дар’я Домрачава будзе рыхтаваць жаночую каманду[12]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia