Андрэй Уладзіміравіч Нічыпорчык
Андрэй Уладзіміравіч Нічыпорчык[1] (17 кастрычніка 1987, Паставы — 19 мая 2021, Баранавічы) — маёр ВПС Рэспублікі Беларусь, ваенны лётчык першага класа. Загінуў, адводзячы некіруемы самалёт Як-130 ад Баранавічаў. Пасмяротна ўзнагароджаны званнем Героя Беларусі (2021)[2]. БіяграфіяНарадзіўся 17 кастрычніка 1987 года ў Паставах у сям’і ваеннага лётчыка-снайпера Уладзіміра Нічыпорчыка[3]. Бацька 33 гады прысвяціў палётам. Ён займаўся фарміраваннем пілатажнай групы ВПС і СПА «Белая Русь». Маці была настаўніцай у пачатковай школе. Андрэй Нічыпорчык з дзяцінства марыў стаць лётчыкам[4]. У трэцім класе перайшоў у школу № 9 горада Ліды. Прадстаўляў навучальную ўстанову ў розных спартыўных спаборніцтвах, добра ведаў англійскую мову. У 2005 годзе скончыў школу[4]. Затым паступіў на авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, які паспяхова скончыў у 2010 годзе. З 2016 года служыў камандзірам і інструктарам вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы[2], рыхтаваў да палётаў на Як-130 маладых пілотаў. З 2017 года браў удзел у паветраных парадах, дэманстрацыйных палётах. Неаднаразова ўдзельнічаў у вучэннях і міжнародных конкурсах у Беларусі і за мяжой. За сваю службу асвоіў Як-52, Л-39, Су-25, Як-130[3]. Гібель19 мая 2021 года разам са сваім вучнем лейтэнантам Мікітам Куканенкам выконваў вучэбна-трэніровачны палёт над Баранавічамі. Экіпаж Як-130 (борт 74) выявіў тэхнічную няспраўнасць. Ад моманту ўзнікнення аварыйнай сітуацыі да падзення самалёта прайшло крыху больш за хвіліну. У гэтых умовах на вышыні каля 50 м экіпажу ўдалося стабілізаваць кірунак палёту і накіраваць Як-130 у адзіную кропку, якая была па-за жылымі пабудовамі[2]. А 12:33 самалёт зваліўся каля двухпавярховак у раёне вуліцы Розы Люксембург, пашкодзіўшы тры дамы. Сям’яУ загінулага пілота засталася жонка, два маленькія сыны і дачка. На час смерці бацькі старэйшаму сыну шэсць, чатыры дачцэ, самаму малодшаму сыну — паўтара года[6]. Узнагароды
Памяць
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia