Вашчанка (Бярозаўскі раён)
Вашча́нка[1] (трансліт.: Vaščanka, руск.: Вощанка) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. Размешчана за 19,5 км ад Бярозы, 13 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяВядома ў 1563 годзе ў абшары двара Блудзенскага і Малецкага войтаўства Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі. У канцы XIX ст. ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы, дзейнічалі хлебазапасны магазін. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з лютага 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 13 будынкаў. З 1939 года ў БССР, з 1940 года ў Кабакоўскім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 3 жыхары, з фронту не вярнуліся 5 воінаў-землякоў. З 14 красавіка 1964 года ў Блудзенскім (з 1 жніўня 1964 Першамайскі) с/с. ПланіроўкаПланіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы з двухбаковай забудовай, выцягнутай з усходу на паўднёвы захад. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia