Пясчанка (Першамайскі сельсавет)
Пясча́нка[1] (трансліт.: Piasčanka, руск.: Песчанка) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. Размешчана за 18 км ад Бярозы, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяУ 1563 годзе ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Кабацкага. Пад уладай Расійскай імперыіПасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Найноўшы часУ 1905 годзе вёска ў Бярозаўскай воласці. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Кабакоўскім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 5 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 2 воіны землякі. З 14 красавіка 1964 года ў Блудзенскім сельсавеце (перайменаваны ў Першамайскі 1 жніўня 1964). Паводле перапісу 1970 года — у саўгасе «Бярозаўскі». ПланіроўкаПланіровачна складаецца з дугападобнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з поўначы на паўднёвы ўсход. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia