Кабакі (Бярозаўскі раён)
Кабакі́[1] (трансліт.: Kabaki, руск.: Кабаки) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. Размешчана за 15,5 км ад Бярозы, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеУ 1563 годзе ўладанне Кабакі (24 валокі зямлі) у Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары Блудзенскага двара і Кабацкага войтаўства. У канцы XVI ст. — дзяржаўная ўласнасць у Берасцейскім павеце Брэсцкага ваяводства. У 1716 годзе ў складзе Кабацкага войтаўства Блудзенскага староства. Пад уладай Расійскай імперыіПасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, было падаравана Кацярынай II нашчадкам генерала-фельдмаршала П. А. Румянцава-Задунайскага разам з навакольнымі вёскамі (Равенкі, Залужжа, Падгароддзе, Алёхнавічы, Паўлавічы, Мешчанка і інш.). Яны прадалі Кабякі Паўлу Ягміну. У XIX ст. Кабякі належалі Уладэкам (у пачатку XX ст. адышлі Вітольду Свянціцкаму ў якасці прыданага за Сафіей Уладэк). У 1856 годзе Кабякі ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні, памешчыку Антону Уладэку належалі ў вёсцы 1118 душ. У 1864 годзе вёска ў Малецкай воласці, належала 805 дзесяцін зямлі, ва ўладанні памешчыцы Камілы Уладэк, у аднайменным маёнтку 1399 дзесяцін зямлі. У 1886 годзе дзейнічалі вінакурны і цагельны заводы, ветраны млын, піцейны дом, школа. Паводле перапісу 1897 года працавалі піцейны дом і 3 ветраныя млыны, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін. Побач з вёскай знаходзілася заводскае паселішча пры цагельным заводзе маёнтка, які належаў Марыі Уладэк. Найноўшы часЗ 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года ўстаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства — вёска і фальварак, дзейнічаў спіртзавод. У 1920-я г. існавалі ячэйкі КПЗБ і КСМЗБ. З 1939 года ў БССР, з 1940 года цэнтр Кабакоўскага с/с. На 1940 года у вёсцы дзейнічалі пачатковая школа, магазін, спіртзавод. У 1941—1944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 11 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 6 воінаў-землякоў. На ўшанаванне іх памяці ў 1994 годзе пастаўлены помнік. 14 красавіка 1964 года Кабакоўскі с/с ліквідаваны[2], вёска далучана да Блудзенскага с/с, які 1 жніўня 1964 года перайменаваны ў Першамайскі. У 1970 годзе дзейнічалі цэнтральная сядзіба саўгаса «Бярозаўскі», спіртавы, цагельны і вапнавы заводы, камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, ветэрынарны пункт, аддзяленне сувязі, сталовая, 2 магазіны. У 1998 годзе ў складзе саўгаса былі 8 вёсак, на тэрыторыі саўгаса захаваліся 2 школы, З клубы, 3 бібліятэкі, Дзіцячы сад, сталовая, 5 магазінаў. ПланіроўкаПланіровачна складаецца з 2 вуліц (паралельных у заходняй і цэнтральнай частках, якія сыходзяцца ва ўсходняй), арыентаваных з захаду на ўсход, да іх канцоў прымыкаюць 2 больш кароткія вуліцы, арыентаваныя з паўночнага ўсходу на поўдзень, і 2 завулкі ў паўднёва-заходняй частцы. Насельніцтва
Славутасці![]()
Страчаная спадчына
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia