Нівішчы (Бярозаўскі раён)
Ні́вішчы[1] (трансліт.: Niviščy, руск.: Нивищи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. Размешчана за 12 км ад Бярозы, за 7,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяВядомы ў сярэдзіне XIX ст., калі 3 сакавіка 1861 года сяляне вёскі адмовіліся выконваць інвентарныя павіннасці і аб'явілі аб непадпарадкаванні ўладзе, частка сялян была арыштавана і змешчана ў Пружанскую турму. У 1864 годзе — пад назвай Нівішча ў Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1890 годзе ў Картузскабярозаўскай воласці, вёска і маёнтак Павішчы. У 1897 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін. Маёнтак ва ўладанні Сцяпана Сямашкі, непадалёку б. карчма (З двары, 4 жыхары). У 1905 годзе ў Бярозаўскай воласці. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы (у ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы. У вёсцы дзейнічала ячэйка КПЗБ. З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Кабакоўскім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 1 жыхара вёскі, на фронце загінулі 7 воінаў-землякоў. З 14 красавіка 1964 года ў Блудзенскім сельсавеце (1 жніўня 1964 перайменаваны ў Першамайскі). Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Бярозаўскі». Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia