Ваўкавыскае Евангелле![]() Ваўкавыскае Евангелле — старабеларускі рукапісны помнік XVI стагоддзя. Месца стварэння невядомае. Зробленая на кнізе ў 1751 годзе прэсвітарам «церкви Волковицкой» айцом Іаанам Савічам прыпіска дазволіла Віктару Шматаву звязаць Евангелле з Ваўкавыскам, аднак магчыма, што кніга знаходзілася ў вёсцы Ваўкавічы Навагрудскага павета. У XIX стагоддзі А. Рачынскі вывез Евангелле з Віцебскага Маркавага манастыра ў Віленскую публічную бібліятэку. АпісаннеВаўкавыскае Евангелле — рэдкі ўзор старабеларускай рукапіснай кнігі рэнесансавага стылю: шматколерныя раслінныя арнаменты ініцыялаў і заставак выходзяць на правае і левае палі рукапісу. Рукапіс пашкоджаны: няма пачатку Евангелляў ад Марка, Матфея, няправільна збрашураваны Саборнік 12 месяцаў і казанні евангелістаў на кожны дзень (у канцы кнігі). Зберагаецца ў бібліятэцы АН Літвы (Вільня). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia