Друцкае Евангелле
Укладзена друцкім кн. Васілём Міхайлавічам і яго жонкай Васілісай у друцкай царкве Багародзіцы. Напісана царкоўнаславянскай мовай на пергаменце, на 376 старонках, аздоблена застаўкамі і ініцыяламі. МесцазнаходжаннеПрыпіска паведамляе, што ў 6949 (1441) віленскі мешчанін Конан уклаў Друцкае Евангелле ў Васкрасенскую царкву ў Вільні. Паводле вусных паведамленняў, да 1944 рукапіс належаў уніяцкаму мітрапаліту Іосіфу Сліпаму. Пасля кніга была ў зборы акадэміка М. М. Ціхамірава, які завяшчаў яго Сібірскаму аддзяленню Акадэміі навук[1]. Цяпер зберагаецца ў дзяржаўнай публічнай навукова-тэхнічнай бібліятэцы Сібірскага аддзялення Расійскай АН у Новасібірску (паступіла ў 1965). У 2001 Друцкае Евангелле апублікавана факсімільным спосабам з фотакопіі, што захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі. ЗместЕвангельскія чытанні з Вялікадня да Вялікай суботы, месяцаслоў, евангеллі ранішнія нядзельныя. На 1-м аркушы ўверсе застаўка, ёсць 54 ініцыялы тэраталагічнага стылю, напісаныя кінавар’ю з дробнай дэталёўкай жоўтай фарбай. Прыпіскі на палях 1-га аркуша — сінодзік, пералік мужчынскіх і жаночых імён для памінання ў царкве (магчыма, гэта члены роду князёў Друцкіх). Пасля асноўнага тэксту почыркам пісца кнігі зроблена вялікая прыпіска, дзе паведамляецца, што ў 6909 годзе пабудавана царква Багародзіцы ў Друцку, у якую уклаў Друцкае Евангелле князь Васіль Міхайлавіч з жонкай Васілісай; далей пералічаны княжацкія наданні царкве. Асаблівасці напісання года (перадача 900 праз літару Ф, а не «юс малы» або Ц) тлумачыцца змяшаннем лічбавага значэння літар «фіта» (9) і Ф (500), якія мелі аднолькавае гучанне. Ранейшае чытанне года як 6509 (1001) цяпер адкінута як супярэчнае гістарычным рэаліям. Год 6909 «ад стварэння свету» адпавядае часу 1 верасня 1400—31 жніўня 1401 або 1 сакавіка 1401—28 лютага 1402 (у залежнасці ад таго, вераснеёўскім або сакавіцкім стылем карыстаўся пісец). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia