Венгерскі ваенны кантынгент у Іраку — падраздзяленне Узброеных сіл Венгрыі, якое ў 2003—2004 гг. прымала ўдзел у вайне ў Іраку.
Венгерскія войскі прыбылі ў Ірак у жніўні 2003 года. Яны былі раскватараваны ў горадзе Эль-Хіла ў цэнтральнай частцы дзяржавы. Іх асноўнымі задачамі з’яўляліся ахова важных аб’ектаў інфраструктуры і дапамога мясцовай паліцыі. 3 лістапада 2004 года ўрад Венгрыі абвясціў, што выведзе свае войскі (300 вайскоўцаў) з Ірака да 31 сакавіка 2005 года. Венгерскі кантынгент пакінуў Ірак да 21 снежня[1]. У далейшым, па праграме «NATO Training Mission-Iraq», Венгрыя адправіла ў Ірак 17 ваенных інструктараў[2].
У 2015 годзе Венгрыя зноў адправіла ў Ірак войскі (200 вайскоўцаў)[3].
Страты венгерскага кантынгенту ў Іраку склалі 1 вайскоўца загінулым і не менш за 40 параненымі[4][5][6]. У пералічаныя вышэй страты не ўключаны страты «кантрактнікаў» сіл кааліцыі (супрацоўнікі замежных прыватных ваенных і ахоўных кампаній, кампаній па размініраванні, аператары авіятэхнікі, а таксама іншы грамадзянскі персанал, які дзейнічаў у Іраку з дазволу і ў інтарэсах краін кааліцыі)[7]. Па даных з адкрытых крыніц, у ліку страт «кантрактнікаў» міжнароднай кааліцыі ў Іраку — па меншай меры 1 грамадзянін Венгрыі[8].
↑в феврале 2004 при нападении на базу Hillában были ранены 38 венгерских солдат (из них 10 были госпитализированы, а 28 получили лёгкие ранения осколками) Harmincnyolc magyar megsérült IrakbanАрхівавана 21 кастрычніка 2020. // Origo.HU от 18-19 февраля 2004