Вуглы (Акцябрскі раён)
Вуглы́[1] (трансліт.: Vuhly, руск.: Углы) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 27 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 170 км ад Гомеля, у 14 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. ГідраграфіяНа рацэ Нератоўка (прыток Пцічы). На поўдні меліярацыйныя каналы. Транспартная сеткаНа аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі. ІнфармацыяПланіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, да якой з поўдня далучаецца завулак. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, малочнатаварная ферма. Клуб, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, крама. На заходняй ускраіне вёскі — абеліск у памяць аднавяскоўцаў, што загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны (1969 год). ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя, у складзе маёнтка Качай-Балота Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні, якім валодалі ўдава генерал-маёра Анненкава Вера Іванаўна і калежскі асэсар Мікалай Іванавіч Бухарын. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Чэрнінскага царкоўнага прыходу. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя М. І. Калініна, працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў красавіку 1943 года спалілі 18 двароў і забілі 30 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 20 жыхароў. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia