Раманішчы
Рама́нішчы[2] (трансліт.: Ramaniščy, руск.: Романищи) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 30 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 173 км ад Гомеля, 17 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. Экалогія і прыродаНа захадзе і ўсходзе мяжуе з лесам. Транспартная сеткаПобач аўтадарога Парычы — Акцябрскі. ІнфармацыяПланіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, да якой на ўсходзе далучаецца мерыдыянальная вуліца. Забудова аднабаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, жывёлагадоўчая ферма. Клуб, крама. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Пад 1879 годам згадана ў ліку паселішчаў Чэрнінскага царкоўнага прыходу. На 1897 год у вёсцы знаходзіўся хлебазапасны магазін. У 1910 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа, а ў 1914 годзе для яе пабудаваны ўласны будынак. З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Раманішчаўскага сельсавета Парыцкага, з 26 чэрвеня 1939 года Акцябрскага раёнаў. Да 26 ліпеня 1930 года ў складзе Бабруйскай акругі, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 20 верасня 1944 года Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Савецкая Беларусь», працавала гамарня. Пачатковая школа ў 1930-я гады ператворана ў сямігадовую. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 30 двароў і забілі 21 жыхара. 15 жыхароў загінулі на фронце. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia