Заазершчына
Заазе́ршчына[2] (трансліт.: Zaazierščyna, руск.: Заозерщина) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 26 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 170 км ад Гомеля, 13 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. Экалогія і прыродаВакол вёскі — лес. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Парычы. ІнфармацыяБудынкі драўляныя, сядзібнага тыпу. Аўталаўка. ГісторыяЗаснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 21 жыхара. 9 жыхароў загінулі на фронце. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia