Слабодка (Акцябрскі раён)
Слабо́дка[2] (трансліт.: Slabodka, руск.: Слободка) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 34 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 21 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. ГідраграфіяНа поўначы меліярацыйныя каналы. Экалогія і прыродаНа ўсходзе і поўдні мяжуе з лесам. Транспартная сеткаПобач аўтадарога Парычы — Акцябрскі. ІнфармацыяПланіроўка складаецца з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, якая на поўдні далучаецца да цэнтра ледзь скрыўленай шыротнай вуліцы. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы. Клуб, крама.
ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. Па каралеўскаму прывілею 1775 года ў валоданні абознага літоўскага М. С. Лапаты. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў складзе маёнтка Качай-Балота, пасля — дзяржаўнае ўладанне. На 1870 год належала да Зелянковіцкай сельскай грамады Брожскай воласці Бабруйскага павета і была прыпісана да Зелянковіцкай праваслаўнай царквы. Па стану на 1897 год Слабодка (яна ж Качай-Балотная Слабодка) — у Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1921 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа. На 1925 год у Раманішчаўскім сельсавеце Парыцкага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі нямецкі гарнізон, які размяшчаўся ў вёсцы. У красавіку 1942 года карнікі спалілі 6 двароў і забілі 34 жыхары. У 1944 годзе акупанты стварылі тут канцлагер, дзе ўтрымоўваліся 3000 чалавек, якія выкарыстоўваліся на працах па пабудове абарончых збудаванняў. 24 жыхары загінулі на фронце. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia