Вялікааўцюкоўскі сельсавет
Вялікааўцюко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Вялікія Аўцюкі. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Вялікааўцюкоўскі (Аўцюцавіцкі) сельсавет у складзе Юравіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 года сельсавет узбуйнены шляхам далучэння тэрыторыі скасаванага Борускага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Юравіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Вялікааўцюкоўскага сельсавета 2 населеныя пункты[1]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хобненскага сельсавета (вёскі Дзеравішча, Муціжар і Хобнае)[2]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (2 населеныя пункты) — 574 чалавекі[3], з іх 98,4 % — беларусы, 1,2 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (5 населеных пунктаў) — 622 чалавекі[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia