Савіцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)
Са́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Савічы. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне. З 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Даманавіцкага раёна з 20 студзеня 1960 года ў складзе Капаткевіцкага раёна. З 24 сакавіка 1960 года ў Калінкавіцкім раёне[1]. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Капліцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Варатынь Капліцкі, Варатынь Ператрутаўскі і Дубнякі)[2]. Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1380 чалавек[3], з іх 92,4 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 1,7 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1213 чалавек[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia